03.06.2022

Раенная газета “Веснік Глыбоччыны” у рубрыцы “Насустрач дажынкам” распавяла чытачам газеты пра тое, як арганізацыі горада рыхтуюцца да свята “Дажынкі – 2022”, якое ў гэтым годзе будзе праходзіць ў Глыбокім
Наш горад – наш клопат
Усё для зручнасці і камфорту наведвальнікаў
Рамонтныя работы нядаўна закончыліся ў будынку Глыбоцкага філіяла РУП “Віцебскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру”. --Мы клапоцімся пра камфорт нашых кліентаў, таму стараемся, каб умовы доступу і знаходжання ў нас задавальнялі кожнага. У 2020 годзе ў адпаведнасці з Падпраграмай 2 “Даступнае асяроддзе жыццядзейнасці інвалідаў і фізічна аслабленых асоб” Дзяржаўнай праграмы “Сацыяльная абарона на 2021-2025 гады”, зацверджанай Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 2020 года №748, праведзены капітальны рамонт з мадэрнізацыяй уваходнай групы будынка. Перароблены прыступкі, у адпаведнасці з будаўнічымі нормамі ўзведзены пандус для грамадзян з асаблівасцямі фізічнага развіцця, - расказаў начальнік філіяла Генадзь Бабкевіч. – Сёлета рамонтныя работы прадоўжыліся. Для зручнасці фізічна аслабленых асоб пашыраны дзвярны праём у прыбіральню, што дало магчымасць заезду туды інвалідаў-калясачнікаў, для іх устаноўлены спецыялізаваныя ўнітазы з поручнямі, зроблены бягучы рамонт памяшкання. У фае і ў калідорах першага і другога паверхаў, а таксама на лесвічных прыступках з першага па трэці паверх пакладзена новая плітка, устаноўлены новыя поручні.
Рамонтам займаліся спецыялісты ААТ “Віцебскгандальбуд”. Рамонт праводзіўся за ўласныя сродкі Глыбоцкага філіяла РУП “Віцебскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру”. Агульны кошт праведзеных работ склаў 98 тысяч рублеў, 50 з якіх пайшло на мадэрнізацыю і рамонт уваходнай групы, 48 – на правядзенне унутраных работ.

This site is protected by reCAPTCHA and the Google Privacy Policy and Terms of Service apply.